Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.02.2023

Таямніцы роднай мовы

Гульня-падарожжа “Таямніцы роднай мовы”

З мэтай распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай мовы, выхавання пазнавальнага інтарэсу да роднай мовы, да традыцый беларускага народа, паважлівага стаўлення да культурна-гістарычнай спадчыны 18 лютага 2023 года, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, ва ўстанове адукацыі прайшла гульня-падарожжа “Таямніцы роднай мовы”.

Падарожжа праходзіла па тэматычных прыпынках “Фразеалагізмы”, “Размаўляем па-беларску”, “Музей народнага побыту”, “Адкажы і растлумач” і г.д. На кожным прыпынку вучні выконвалі разнастайныя цікавыя заданні. Яны перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, адгадвалі загадкі, тлумачылі сэнс прыказак, называлі прапанаваныя прадметы на беларускай мове, спрабавалі знайсці адказы на пастаўленыя пытанні. Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі паказаць свае веды па роднай мове, па гісторыі роднага краю, па звычаям і традыцыям свайго народа. У кожнага з удзельнікаў мерапрыемства застаўся добры настрой і жаданне яшчэ лепш ведаць сваю родную мову. Акрамя гэтага вучні разгледзілі выставу кніг, автарамі якіх з’яўляюцца беларускія пісьменнікі.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Родную мову, як і ўласнае імя, мы атрымліваем яшчэ ў дзяцінстве. Яна наша велізарная каштоўнасць. Менавіта родная беларуская мова адлюстроўвае менталітэт, культуру і гісторыю народа.