Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Цели и задачи

Мэта работы ДУА “Бялынкавіцкая сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” у 2025/2026 навучальным годзе: стварэнне ўмоў для дынамічнага развіцця ўстановы адукацыі, забеспячэння даступнасці і якасці адукацыі, паспяховай сацыялізацыі навучэнцаў у сучасных умовах, прадстаўленне магчымасцяў для самарэалізацыі і самавызначэння асобы.

Задачы:

1. Удасканальваць адукацыйны працэс, арыентаваны на задавальненне адукацыйных патрэб навучэнцаў, які спрыяе павышэнню якасці адукацыі і рэалізацыі прынцыпаў дыферэнцыраванага навучання ва ўмовах профільнага навучання.

2. Ствараць умовы для развіцця творчых здольнасцяў адораных дзяцей у працэсе даследчай дзейнасці, алімпіяднага руху праз стымуляванне творчай дзейнасці педагогаў, удасканалення работы факультатыўных і стымулюючых заняткаў.

3. Ствараць ва ўстанове адаптыўна развіццёвае асяроддзе для дзяцей з асаблівымі патрэбамі праз арганізацыю інтаграванага навучання, псіхолага-педагагічнай дапамогі, уключэнне бацькоў у адукацыйны працэс і павелічэнне ступені іх уплыву на сацыяльную адаптацыю.

4. Удасканальваць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі сродкамі камунікацыі, онлайн-узаемадзеяннем, дыстанцыйным навучаннем і адукацыйнымі Інтэрнет-рэсурсамі.

5. Ствараць абстаноўку псіхалагічнага камфорту і бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў праз удасканаленне маральна здаровых адносін у сацыяльным асяроддзі, прафілактыку правапарушэнняў непаўналетнімі, арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы і прапаганды здаровага ладу жыцця, стварэнне адаптыўнага асяроддзя.

7. Фарміраваць у навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму, духоўна-маральных каштоўнасцяў, экалагічнай культуры, устойлівай матывацыі да здароўезберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, арганізацыю занятасці навучэнцаў у шосты школьны дзень, удзелу ў моладзевых арганізацыях.

8. Працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем праз актывізацыю работы па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці і спонсарскіх сродкаў.