СКЛАД МЕТЫДЫЧНАГА САВЕТА
- Пунчанка Вераніка Сяргееўна – намеснік дырэктара па ВВР, старшыня метадычнага савета.
- Напрэенка Святлана Віктараўна – настаўнік рускай мовы і літаратуры, старшыня ВМА настаўнікаў гуманітарнага цыкла.
- Коршунава Алена Васільеўна – настаўнік хіміі і біялогіі, старшыня ВМА классных кіраўнікоў.
- Сідарэнка Таццяна Васiльеўна – настаўнік фізікi, старшыня ВМА настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла, сакратар метадычнага савета.
- Балабкова Дзіана Леанідаўна – настаўнік пачатковых класаў, кіраўнік ВМА настаўнікаў пачатковых класаў, выхавацелей рознаўзроставай групы.
ПЛАН РАБОТЫ
метадычнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Бялынкавіцкая сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” на 2025/2026 навучальны год
Тэма: “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучня сродкамі вучэбных прадметаў, у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў”
Мэта: стварэнне ўмоў для ўдасканалення ўзроўню педагагічнага майстэрства настаўнікаў, іх прафесійнай кампетэнтнасці па пытаннях фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў.
Задачы:
спрыяць павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў, выкарыстання эфектыўных сучасных тэхналогій і методык выкладання;
рэалізоўваць выхаваўчы патэнцыял кожнага вучэбнага прадмета праз фарміраванні маральных каштоўнасных арыентацый на аснове прынятых у грамадстве правіл, норм паводзін у інтарэсах чалавека, сям'і, нацыі і дзяржавы (патрыятызм, грамадзянскасць, павага да абаронцаў Айчыны, закону і правапарадку, чалавеку працы і старэйшаму пакаленню, асцярожнае стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа, гатоўнасць і здольнасць да ўзаемаразумення, дыялогу і супрацоўніцтва, патрэбнасць у самарэалізацыі і самаўдасканаленні, імкненне да бесперапыннай адукацыі і прафесійнага самавызначэння на аснове ўліку сваіх магчымасцей, здольнасцей і інтарэсаў, імкненне кіравацца правіламі аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання, прытрымліванне прынцыпаў здаровага ладу);
ажыццяўляць асобасна арыентаваны падыход да вучня ў мэтах найбольш поўнага раскрыцця яго здольнасцей і задавальнення яго адукацыйных патрэб;
удасканальваць работу па ўключэнні вучняў у прадуктыўную вучэбна-пазнавальную, сацыяльна значную дзейнасць;
садзейначаць удасканаленню самаадукацыйнай дзейнасці педагогаў, іх паспяховай атэстацыі;
актывізаваць працэс абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту творчых настаўнікаў праз арганізацыю ўзаеманаведванняў, публікацый, майстар-класаў, праз правядзенне метадычных і прадметных тыдняў;
спрыяць стварэнню псіхалагічна спрыяльнай атмасферы супрацоўніцтва, сатворчасці паміж усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.
Пасяджэнне №1
Дата правядзення: жнівень 2025 года.
Месца правядзення: ДУА “Бялынкавіцкая сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада.
Тэма: Асноўныя накірункі метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу ў ДУА “Бялынкавіцкая сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” ў 2025/2026 навучальным годзе.
Мэта:вызначэнне асноўных накірункаў арганізацыі метадычнай работы ў 2025/2026 навучальным годзе.
Вучэбна-метадычны блок
1. Склад метадычнага савета ўстановы адукацыі. Размеркаванне абавязкаў паміж членамі метадычнага савета.
2. Аналіз метадычнай работы дзяржаўнай установы адукацыі “Бялынкавіцкая сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” ў 2025/2026 навучальным годзе.
3. Аб вызначэнні мэты, задач і асноўных накірункаў метадычнай работы, аб вучэбна-метадычным і нарматыўным прававым забеспячэнні адукацыйнага працэсу ў 2025/2026 навучальным годзе.
Практычны блок
1. Складанне графіка правядзення прадметных тыдняў.
2. Узгадненне плана работы вучэбна-метадычных аб’яднанняў у 2025/2026 навучальным годзе.
Пасяджэнне №2
Дата правядзення: лістапад 2025 года.
Месца правядзення: ДУА “Бялынкавіцкая сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”
Форма правядзення: метадычны дыялог.
Тэма: Арганізацыя зместу адукацыі ў кантэксце развіцця функцыянальнай граматнасці школьнікаў на ўсіх ступенях навучання.
Мэта: удасканаленне прафесійных кампетэнцый педагогаў у арганізацыі адукацыйнай дзейнасці навучэнцаў на аснове выкарыстання розных метадаў, прыёмаў па фарміраванні функцыянальнай граматнасці і павышэння ўзроўню самаадукацыі.
Навукова-метадычны блок
1. Паняцце “функцыянальная граматнасць”, яе віды і шляхі фарміравання.
2. Метады і прыёмы развіця функцыянальнай граматнасці, як адзін з рэсурсаў фарміравання сацыяльнай паспяховасці навучэнцаў.
Вучэбна-метадычны блок
1. Фарміраванне чытацкай граматнасці школьнікаў.
2. Прыродазнаўчанавуковая граматнасць у сістэме функцыянальнай граматнасці.
3. Анлайн-рэсурсы для фарміравання і развіцця фінансавай граматнасці.
Практычны блок
4. Сітуацыйныя заданні па фарміраванні матэматычнай граматнасці на ўроках фізікі і матэматыкі.
Пасяджэнне №3
Дата правядзення: люты 2026 года.
Месца правядзення: ДУА “Бялынкавіцкая сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”
Форма правядзення: семінар-практыкум.
Тэма: Факультатыўнае навучанне ў развіцці інтэлектуальнага і тварчага патэнцыялу навучэнцаў, іх прафесійным самавызначэнні.
Мэта: вызначэнне шляхоў павышэння эфектыўнасці факультатыўных заняткаў як умовы развіцця кампетэнтнасці навучэнцаў.
Навукова-метадычны блок
1. Факультатыў – асноўная форма дыферэнцыяцыі навучання ў агульнаадукацыйнай школе.
Вучэбна-метадычны блок
1. Метады і прыёмы развіцця творчых здольнасцей і даследчых уменняў навучэнцаў на факультатыўных занятках: падрыхтоўка да алімпіяд, ЦЭ, ЦТ.
2. Факультатыўныя заняткі як механізм прафесійнага самавызначэння.
Практычны блок
1. Прэзентацыя вопыту работы па тэме “Дыдактычная гульня як сродак павышэння якасці ведаў вучняў на ўроках беларускай мовы”
Пасяджэнне №4
Дата правядзення: май 2026 года.
Месца правядзення: ДУА “Бялынкавіцкая сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”
Форма правядзення: круглы стол.
Тэма: Эфектыўныя прыёмы метадычнай работы ў адукацыйным працэсе ўстановы адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе. Задачы на 2026/2027 навучальны год.
Мэта: сістэматызацыя працэсу накаплення і абагульнення перадавога метадычнага вопыту педагогаў установы адукацыі, падвядзенне вынікаў работы за 2025/2026 навучальны год.
Вучэбна-метадычны блок
1. Падвядзенне вынікаў работы метадычнага савета за 2025/2026 навучальны год.
2. Падвядзенне вынікаў работы школьных ВМА за 2025/2026 навучальны год.
Практычны блок
3. Выпрацоўка асноўных напрамкаў дзейнасці метадычнага савета ў 2026/2027 навучальным годзе.