Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.09.2022

Пазакласнае мерапрыемства “Родная мова – крыніца натхнення”

У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова.   

23 верасня 2022 года у рамках Тыдня роднай мовы “Як ты мне дорага, мая родная мова” ва ўстанове адукацыі прайшло пазакласнае мерапрыемства “Родная мова – крыніца натхнення”. Мерапрыемства праводзілася з мэтай стварэння беларускамоўнага асяроддзя, якое садзейнічала б далучэнню вучняў да роднай мовы, яе культуры ітрадыцый праз знаёмства з гісторыка-культурным мінулым, выяўленчым і літаратурным мастацтвам.

Мерапрыемства праходзіла ў выглядзе падарожжа па тэматычных прыпынках: “Родная мова”, “Мая Беларусь”, “Воблака слоў”, “Прыказкі і прымаўкі”, “З бабулінага куфра”, “Чытаем разам”.

 На кожным прыпынку вучні выконвалі разнастайныя цікавыя заданні. Яны чыталі вершы і хуткагаворкі на беларускай мове, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, адгадвалі загадкі, тлумачылі сэнс прыказак, выпраўлялі памылкі ў прапанаваных сказах. У рамках мерапрыемства кожны вучань прэзентаваў кнігу, якую ён прачытаў на беларускай мове.

У кожнага з удзельнікаў мерапрыемства застаўся добры настрой і жаданне яшчэ лепш ведаць сваю родную мову, бо няма народа без мовы, як няма мовы без яго носьбіта. Родную мову, як і ўласнае імя, мы атрымліваем яшчэ ў дзяцінстве. Яна наша велізарная каштоўнасць. Менавіта родная беларуская мова адлюстроўвае менталітэт, культуру і гісторыю народа.