Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.09.2022

Вусны часопіс “З вытокаў роднай мовы”

Традыцыйна ў першую нядзелю верасня ў Беларусі святкуецца Дзень беларускага пісьменства. 3 верасня ў рамках шостага школьнага дня для вучняў 1-5 класаў праводзіўся вусны часопіс “З вытокаў роднай мовы”, мэтай якога было азнаямленне вучняў з гісторыяй узнікнення свята, папаўненне і замацаванне ведаў аб беларускім пісьменстве ў мінулым і ў сучаснасці, выхаванне пачуцця гонару за сваю Радзіму, яе культурную і гістарычную спадчыну.

У час правядзення мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі на геаграфічнай карце Беларусі знайшлі гарады і мястэчкі, дзе святкаваўся Дзень беларускага пісьменства. Даведаліся пра цікавыя факты з жыцця беларускіх асветнікаў. Пазнавальнымі для дзяцей былі зветскі пра старажытныя рукапісныя кнікі, пра гісторыю ўзнікнення першых друкаваных кніг на беларускай мове. Таксакма вучні пазнаёміліся з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, якія ў сваіх творах праслаўлялі родны край і родную мову. Такімі з’яўляліся Янка Купала і Якуб Колас.

У рамках гэтага мерапрыемства вучны наведалі гісторыка-краязнаўчы музей установы адукацыі, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай беларускаму пісьменніку Алесю Пісьмянкову, які нарадзіўся ў в. Бялынкавічы і быў выпускніком Бялынкавіцкай сярэдняй школы. 

Мерапрыемства вельмі спадабалася вучням. Такія заняткі заўсёды на карысць дзецям. Яны фарміруюць цікавасць і павагу да роднага слова.