Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.02.2022

Урок-падарожжа “Наш край – Зямлі часціца”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

19 лютага 2022 года, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у комплексе прайшоў урок-падарожжа “Наш край – Зямлі часціца”.

Падарожжа праходзіла па тэматычных прыпынках “Мая малая Радзіма”, “Мясціны, дзе я жыву”, “Навакольны свет” і г.д. На кожным прыпынку вучні выконвалі разнастайныя цікавыя заданні. Яны перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, адгадвалі загадкі, тлумачылі сэнс прыказак, складалі словы і сказы, спрабавалі знайсці адказы на пастаўленыя пытанні. Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі паказаць свае веды па роднай мове, па гісторыіі роднага краю, па звычаям і традыцыям свайго народа. У кожнага з удзельнікаў мерапрыемства застаўся добры настрой і жаданне яшчэ лепш ведаць сваю родную мову.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Родную мову, як і ўласнае імя, мы атрымліваем яшчэ ў дзяцінстве. Яна наша велізарная каштоўнасць. Менавіта родная беларуская мова адлюстроўвае менталітэт, культуру і гісторыю народа.