Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2024

Гульня-падарожжа “Сцяжынкамі роднай мовы”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

21 лютага ў свеце штогод прынята адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Ведаць родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і сапраўдным яе грамадзянінам.

Традыцыйна, у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, у ДУА “Бялынкавіцкая сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прайшоў “Дзень роднай мовы”.

З самага ранку ва ўстанове адукацыі загучала беларуская мова. З навучэнцамі было праведзена iнтэрв’ю “Цi размаўляеце вы дома па-беларуску?”. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры была аформлена выстава кніг на тэму “Гавары са мной па-беларуску”.

Самым цікавым мерапрыемствам у гэты дзень стала гульня-падарожжа “Сцяжынкамі роднай мовы”. Гульня пачалася з размовы пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы.  На працягу гульні вучні выконвалі розныя цікавыя заданні: адгадвалі загадкі-жарты, узгадвалі словы ветлівасці і  прыказкі на беларускай мове, адказвалі на пытанні віктарыны.  Асабліва цікавай для дзяцей была магчымасць папрацаваць у якасці перакладчыкаў. Акрамя гэтага вучні наведалі этнаграфічны куток “Беларуская хатка”, дзе пазнаёміліся з прадметамі быту нашых продкаў.

Дзень роднай мовы атрымаўся вельмі цікавым і пазнавальным. Усе ўдзельнікі мерапрыемства прышлі да высновы, каб стаць сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны, трэба ведаць і шанаваць родную мову.