Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.02.2024

Літаратурны час “Пад белымі крыламі аблокаў”, прасвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова

110 год назад 6 лютага ў вёсцы Самацевічы Касцюковіцкага раёна нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Аркадзь. Яго лічылі вундэркіндам, геніем таго часу, таму што свой першы верш ён напісаў у 6 гадоў, а за 63 жыцця ён апублікаваў 93 кнігі.

6 лютага 2024 года ва ўстанове адукацыі для вучняў 7-10 класаў прайшоў літаратурны час “Пад белымі крыламі аблокаў”, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова.

У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю знакамітага паэта-земляка. Прачыталі шмат яго вершаў. Даведаліся гісторыю стварэння такіх вершаў як “Бывай”, “Алеся”, кнігі “Сцяг перамогі” і інш. Праслухалі аўдыёзапіс вершаў у выкананні самаго паэта, а таксама песню “Алеся” ў выкананні беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры”.

Таксама для дзяцей быў арганізаваны прагляд відэафільма “Край крынічны”, прысвечаны жыццю і творчасці А.Куляшова.