Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.02.26

Пазнавальны час “Родная мова – крыніца натхнення”

21 лютага ў свеце штогод прынята адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Ведаць родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і сапраўдным яе грамадзянінам.

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, ва ўстанове адукацыі прайшоў пазнавальны час “Родная мова – крыніца натхнення”. Мерапрыемства пачалося з размовы пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы. Вучні выконвалі розныя цікавыя заданні: адгадвалі загадкі-жарты, узгадвалі словы ветлівасці і  прыказкі на беларускай мове, адказвалі на пытанні віктарыны. Асабліва цікавай для дзяцей была магчымасць папрацаваць у якасці перакладчыкаў.

Акрамя гэтага на працягу тыдня вучні наведалі этнаграфічны куток “Беларуская хатка”, дзе пазнаёміліся з прадметамі быту нашых продкаў.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства прышлі да высновы, каб стаць сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны, трэба ведаць і шанаваць родную мову.

 

Фотаматэрыялы