Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.02.25

Тыдзень роднай мовы “Жывая спадчына мая”

21 лютага ў свеце штогод прынята адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Ведаць родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і сапраўдным яе грамадзянінам.

Традыцыйна, у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, ва ўстанове адукацыі прайшоў “Тыдзень роднай мовы”.

На працягу ўсяго тыдня ва ўстанове адукацыі загучала беларуская мова. З навучэнцамі было праведзена iнтэрв’ю “Цi размаўляеце вы дома па-беларуску?”. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры была аформлена выстава кніг на тэму “Гавары са мной па-беларуску”.

Самым цікавым мерапрыемствам у гэты дзень стала гульня-падарожжа “Родная мова – матчына мова”. Гульня пачалася з размовы пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы.  На працягу гульні вучні выконвалі розныя цікавыя заданні: адгадвалі загадкі-жарты, узгадвалі словы ветлівасці і  прыказкі на беларускай мове, адказвалі на пытанні віктарыны.  Асабліва цікавай для дзяцей была магчымасць папрацаваць у якасці перакладчыкаў.

Акрамя гэтага на працягу тыдня вучні наведалі этнаграфічны куток “Беларуская хатка”, дзе пазнаёміліся з прадметамі быту нашых продкаў. Прымалі удзел у школьным конкурсе чытальнікаў.

Тыдзень роднай мовы атрымаўся вельмі цікавым і пазнавальным. Усе ўдзельнікі мерапрыемстваў прышлі да высновы, каб стаць сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны, трэба ведаць і шанаваць родную мову.

 

 

 

Фотаматэрыялы